Мінфін анансаваў далейшае скарачэнне штатаў бюджэтных арганізацыяў


Кіраўнік Мінфіна Юрый Селівестраў у артыкуле часопісу «Фінансы. Улік. Аўдыт» распавёў, як улады збірацца вырашаць праблемы сацыяльнай сферы ва ўмовах дэфіцыту бюджэту.

Як адзначаецца ў артыкуле, ва ўмовах скарачэння рэсурснай базы бюджэту і павелічэння выдаткаў на абслугоўванне даўгоў, «на першы план выходзіць задача пошуку ўнутраных рэзерваў».

«Відавочна, што шукаць рэсурсы прыйдзецца ў тым ліку і за кошт унутрыгаліновай аптымізацыі. Як вынік вымушанага працэсу, новае аблічча набудзе ўся сістэма бюджэтных арганізацыяў», – адзначае Селівестраў.

У якасці станоўчага прыклад міністра прыводзіць стварэнне цэнтраў па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацыяў, пры дапамозе якіх у 2020 годзе была скарочана штатная колькасць супрацоўнікаў фінансава-гаспадарчай сферы ў рэгіёнах на 1200 чалавек. Дзякуючы гэтаму атрымалася павысіць заробкі для тых, хто не быў звольнены.

«З улікам ужо напрацаванага досведу ў сярэднетэрміновым перыядзе трэба будзе далейшы перагляд штатаў бюджэтных арганізацыяў», – падкрэсліваецца ў артыкуле.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў