​​Арышт праваабаронцы Марфы Рабковай працягнулі на 3 месяцы


Праваабаронца Марфа Рабкова застанецца пад вартай да 17 чэрвеня. Ёй працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы, паведамляе «Вясна».

Марфа Рабкова.
Фота: Марфа Рабкова / Facebook

Каардынатарка валанцёрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна» Марфа Рабкова больш за 6 месяцаў знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага. Следчыя працягнулі ёй тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы. Яна застанецца за кратамі да 17 чэрвеня, гэта будзе 9 месяцаў з дня затрымання.

Пасля затрымання Марфу Рабкову абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 293 КК («Навучанне або іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках ці фінансаванне такой дзейнасці»). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Адзінаццатага лютага ёй выставілі новыя абвінавачванні паводле ч.3 арт. 130(«Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці, учыненыя групай асоб»), а таксама паводле ч. 2 арт. 285 («Удзел у злачыннай арганізацыі»).

Праваабаронцы пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 12 гадоў.

Hавiны
У Беларусі 141 палітычна матываваная крымінальная справа супраць жанчын
2021.03.08 18:14

СК belsat.eu

Стужка навінаў