Зборная Фінляндыі перамагла хакеістаў Расеі і здабыла алімпійскае золата

У фінале хакейнага турніру пекінскай Алімпіяды зборная Фінляндыі з лікам 2:1 перамагла расейскую каманду і стала ўладальнікам залатых медалёў.

Зборная Фінляндыі ўпершыню заваявала залатыя медалі Алімпійскіх гульняў. Расея засталася са «срэбрам», а «бронзу» ўзялі хакеісты Славакіі, якія ў матчы за трэцяе месца перамаглі шведаў – 4:0.

Найлепшым бамбардзірам і снайперам Гульняў стаў 17-гадовы нападнік зборнай Славакіі Юрай Слаўкоўскі, які закінуў 7 шайбаў.

Праз пандэмію каронавірусу на Алімпіядзе ў Пекіне не гулялі хакеісты НХЛ.

Зборная Беларусі ў хакейным турніры Алімпіяды не ўдзельнічала. Апошні раз беларусы прабіваліся на алімпійскі турнір у 2010 годзе.

«Усім ужо не да медалёў. Важней – каб нічога не здарылася». Аляксандр Апейкін пра цэнзуру на Алімпійскіх гульнях

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны