Вядоўца «Калыханкі» Маляваныч з'ехаў з Беларусі – цяпер у бяспецы


Актор Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) з’ехаў з Беларусі і цяпер знаходзіцца ў бяспецы, паведаміў тэлеграм-канал Беларускай рады культуры.

«У апошнія тыдні на яго ажыццяўляўся ціск, ім цікавіліся спецслужбы, выклікаў на допыт ДФР, – паведамляецца.

Аляксандр Ждановіч быў затрыманы 8 лістапада падчас Маршу народаўладдзя. Ён быў асуджаны на 8 сутак адміністрацыйнага арышту. Актора звольнілі з Нацыянальнага драматычнага тэатру.

Аляксандр Ждановіч чытаў казкі ў «Калыханцы» з 1996 да 2015 году. Таксама ён заснаваў тэатр-студыю «Радасць» для дзяцей з інваліднасцю пры Свята-Елізавецінскім манастыры. Цяпер калыханкі Маляваныча можна паслухаць на ягоным уласным канал «Бэйбус».

ЗК belsat.eu

 

Стужка навінаў