У Менску затрымалі дацэнтку БДУ Ганну Курэйчык і былую выкладчыцу Таццяну Сініцу


Імя Ганны Курэйчык з’явілася 19 лютага ў спісе затрыманых. Інфармацыю аб затрыманні выкладчыцы БДУ пацвердзіў пазней калега Курэйчык. Стала таксама вядома пра затрыманне былой выкладчыцы факультэту філасофіі БДУ Таццяны Сініцы.

Ганна Курэйчык.
Фота: journ.bsu.by

«Яна была на бюлетэні, прыйшлі па яе дадому», – паведаміў калега затрыманай.

У верасні 2020 году Ганна Курэйчык выказвалася ў сацсетках пра падзеі ў Беларусі пасля выбараў. На яе думку, у краіне адбывалася «мэтанакіраванае знішчэнне прафесіі журналіста».

Як зазначаецца на сайце факультэту журналістыкі, Ганна Курэйчык нарадзілася ў 1976 годзе ў Менску. З 1997 году брала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі і стварэнні новай радыёстанцыі – «Сталіца», у эфіры якой і працавала да заканчэння факультэту журналістыкі. У 2000-2003 гадах працавала журналістам і вядоўцай праграмы «Постфактум» (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё). У 2003-м перайшла працаваць на кафедру тэлебачання і радыёвяшчання факультэту журналістыкі БДУ.

Ганна Курэйчык – дацэнтка кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ.

Стала таксама вядома пра затрыманне былой выкладчыцы факультэту філасофіі і сацыяльных навук БДУ Таццяны Сініцы. Прычыны затрымання невядомыя. Таццяну Сініцу затрымлівалі ў 2020 годзе, яна выказвала падтрымку студэнтам, якія абвяшчалі страйк.

Hавiны
Прафесарку БДУ Абрашыну-Жадаеву, якая запісала зварот у падтрымку калегі, звальняюць з працы
2022.02.17 15:42

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў