У Кітаі завяршылася зімовая Алімпіяда. Беларусь заняла самае нізкае месца ў сваёй гісторыі


Закрыццё XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў прайшло на Нацыянальным стадыёне Пекіне, цырымонія працягнулася каля дзвюх гадзінаў.

Артысты выступаюць падчас цырымоніі закрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года на Нацыянальным стадыёне ў Пекіне, у сталіцы Кітаю, 20 лютага 2022 г.
Фота: Ding Xu / Xinhua News Agency / Forum

Па выніках Алімпіяды зборная Беларусі заваявала два сярэбраныя медалі і стала 24-й у медальным заліку: Ганна Гуськова заняла 2-е месца ў фрыстайле, Антон Смольскі – у біятлоне.

Лідарам агульнага заліку стала зборная Нарвегіі, спартоўцы якой выйгралі 16 залатых медалёў.

Мэр Мілана Джузэпэ Сала (другі справа) і мэр Корціна Джанпʼетра Гедзіна размахваюць алімпійскім сцягам падчас цырымоніі закрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Зімовая Алімпіяда 2026 пройдзе ў Італіі.
Фота: Ding Xu / Xinhua News Agency / Forum
Цырымонія закрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне.
Фота: Huang Xiaobang / Xinhua News Agency / Forum
Цырымонія закрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне.
Фота: Remote Camera / Xinhua News Agency / Forum

Для Беларусі 24-е месца стала найгоршым у гісторыі ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях, піша by.tribuna.com. Да гэтага самым нізкім месцам у медальным заліку было 23-е месца на Гульнях у Солт-Лэйк-Сіці-2002, хаця тады беларусам удалося заваяваць толькі адну бронзу.

Hавiны
Па медалях вярнуліся ў 90-я? Беларускія спартоўцы вяртаюцца з Алімпіяды ў Пекіне
2022.02.18 18:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў