Прыйшлі за дачкой, забралі маці – у Менску хваля вобшукаў і затрыманняў


Па ўсёй Беларусі працягваюцца прэвентыўныя затрыманні перад «рэферэндумам». 18 лютага ў Менску супрацоўнікі КДБ прыйшлі да дому да актывісткі Беларускіх Маладых Зялёных Паліны Бурко. Зараз дзяўчына жыве не ў Беларусі, але сілавікі затрымалі яе маці Алёну Бурко.

Паліна Бурко распавяла «Белсату» падрабязнасці пра візіт сілавікоў.

«Супрацоўнікі КДБ прыйшлі з вобшукам у кватэру, дзе я прапісаная, у 6:30. Дома былі мае мама і бабуля, яны адчынілі дзверы. Уварваліся людзі ў чорным, з аўтаматамі, паставілі іх да сценкі. Пачалі праводзіць вобшук – аглядалі мой пакой, сметніцу на кухні. Як распавядала пасля бабуля, сілавікі паводзілі сядзе ветліва, пыталі ў яе пра наяўнасць зброі. У пастанове на вобшук стаялі толькі маё імя і асабістыя дадзеныя», – распавядае Паліна.

Пасля вобшуку сілавікі праверылі тэлефоны жанчын. Тэлефон маці Паліны забралі, яе павезлі ў невядомым накірунку.

«Мы доўга яе шукалі, не маглі знайсці. Шукалі па РАУСах, тэлефанавалі ў КДБ. Паўсюль казалі, што яе няма. Урэшце патэлефанавалі ў 102, і там сказалі, што мама ў ІЧУ на Акрэсціна. У якім яна статусе, па якой прычыне яе затрымалі – мы да гэтай пары не ведаем», – кажа Паліна.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Выбарчы ўчастак. Менск, Беларусь. 6 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

Дзяўчына лічыць, што прыход сілавікоў можа быць звязаны з тым, што ў 2020 годзе яна была назіральніцай на выбарах.

«У лістападзе ці снежні мінулага году мяне папярэдзілі, што да мяне могуць прыйсці сілавікі, бо пачалі прыходзіць да назіральнікаў, і каб я была падрыхтаваная. Чаму яны зараз не паглядзелі, што я знаходжуся не ў Беларусі – не ведаю», – распавядае Паліна.

18 лютага быў таксама затрыманы ў сябе дома 22-гадовы студэнт і музыка Канстанцін Зімніцкі. АМАПаўцы прыйшлі да яго ў кватэру каля 7-ай раніцы, на хлопца апранулі кайданкі, зладзілі ператрус. Падставай назвалі артыкулы за хуліганства, экстрэмізм і наркотыкі. Хлопца забралі ва ўпраўленне КДБ.

Hавiны
Яшчэ адно затрыманне пад «рэферэндум»: у Калінкавічах кінулі за краты Аляксандра Елісеева
2022.02.20 10:37

ПС belsat.eu

Стужка навінаў