Раман Галоўчанка прыгразіў спыніць экспарт драўніны ў Літву


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў у эфіры «Беларусь 1», што ўлады могуць спыніць экспарт драўніны ў Літву, піша БелТА.

Спілаваныя дрэвы.
Фота: Белсат

«Калі паглядзець тавары, якія экспартуюцца з Беларусі ў Літву, сотні мільёнаў – гэта дрэваапрацоўка прадукцыі. Драўніна ў выглядзе распілаванай дошкі накіроўваецца ў Літву, і там ужо літоўскія дрэваперапрацоўчыя прадпрыемствы робяць далейшую перапрацоўку і экспартуюць у краіны Еўразвязу», – адзначыў Раман Галоўчанка.

Ён заявіў: «Калі давядзецца, мы перакрыем гэты канал паставак. Дзе будзе браць Літва драўніну і куды падзенуцца літоўскія дрэваапрацоўшчыкі – пытанне. Мы проста перакінем драўніну на іншыя рынкі – попыт вельмі вялікі».

Нагадаем, 2 лютага рэжым Лукашэнкі прыняў рашэнне аб забароне перавозак нафтапрадуктаў, хімічных і мінеральных угнаенняў, якія едуць з Літвы чыгуначным транспартам. Такім чынам афіцыйны Менск адрэагаваў на забарону транзіту праз Літву прадукцыі «Беларуськалію».

Абноўлена
Беларусь уводзіць забарону на чыгуначны транзіт з Літвы
2022.02.02 17:42

РР belsat.eu

Стужка навінаў