Выкладчыкі з трох беларускіх ВНУ атрымалі працу ў Еўропе пасля звальненняў


Звольненыя з-за сваіх палітычных поглядаў 12 выкладчыкаў дзяржаўных беларускіх ВНУ змаглі знайсці працу за мяжой дзякуючы падтрымцы выкладчыкаў міжнароднай універсітэцкай супольнасці, распавяла прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па адукацыі Вольга Шпарага.

Па дадзеных прадстаўніцы, з верасня 2020 года рэпрэсіям падвергнуліся 113 універсітэцкіх выкладчыкаў, з якіх 30 чалавек былі звольненыя. Акрамя гэтага 17 супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі былі вымушаныя пакінуць свае працоўныя месцы.

«Міжнародная ўніверсітэцкая супольнасць не застаецца ў баку і аказвае дапамогу не толькі рэпрэсаваным студэнтам, але і выкладчыкам. У студзені 2021 года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт прыняў на працу 12 выкладчыкаў, якія былі звольненыя з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Акадэміі МУС і Інстытута гісторыі НАН Беларусі», – гаворыць Вольга Шпарага.

Hавiны
Праблемы ў адукацыі, дапамога студэнтам і выкладчыкам. Чым займаецца Офіс адукацыі пры кабінеце Ціханоўскай?
2021.02.03 08:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў