Украіна зноў аднесла Беларусь да краін «чырвонай зоны»


Беларусы, якія плануюць прыбыць ва Украіну, зноў будуць вымушаныя пайсці ў ізаляцыю на 14 дзён або на працягу содняў здаць ПЦР-тэст. Таксама можна прыехаць у краіну з гатовымі вынікамі тэсту, зробленага не пазней чым за 48 гадзін да моманту перасячэння мяжы.

Магчыма такія меры звязаны з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ва Украіне: за некалькі апошніх дзён у краіне рэзка падскочыла колькасць новых хворых на каронавірус. У лідарах – Івана-Франкоўская вобласць, – паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН.

Мабільны шпіталь у Івана-Франкоўску
Фота: ДСНС Украіны

З-за крытычнай сітуацыі з ложка-месцамі для інфіцыраваных каронавірусам на Прыкарпацці разгарнулі мабільны шпіталь, які павінен змясціць каля 120 інфіцыраваных. Тым часам у рэгіёне тэрмінова ўсталёўваюць каранцінныя блокпасты з ваеннымі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў