Супрацоўнікі крамы Symbal.by на волі пасля содняў арышту


На пачатку лютага чатырох супрацоўнікаў крамы Symbal.by, затрыманых пасля вобшуку на офісе, асудзілі на содні. Усе яны ўжо выйшлі на волю, паведамляецца на старонцы крамы ў Facebook.

Супрацоўніца symbal.by Наста Трафімчык пасля 18 содняў на Акрэсціна
Фота: Facebook Symbal.by

Дырэктар крамы Павел Белавус таксама выказаўся з нагоды вызвалення сваіх супрацоўнікаў:

«Супрацоўнікі symbal.by на волі. Дзякуй усім за падтрымку! Зараз будзем думаць, як далей жыць і працаваць».

Нагадаем, што намеснік дырэктара Мікіта Броўка і бухгалтарка Ксенія Міклашэўская атрымалі па 20 содняў арышту па арт.17.1 (дробнае хуліганства) і арт.23.4 (непадпарадкаванне) КаАП. Двух іншых супрацоўніц крамы Анастасію Трафімчык і Вольгу Ігнатовіч суддзя Марына Фёдарава прызнала вінаватымі ў непадпарадкаванні і пакарала 15 соднямі арышту.

Hавiны
«Папрасілі выключыць тэлефоны». Сілавікі прыйшлі ў офіс symbal.by
2021.01.30 13:06

АД belsat.eu

Стужка навінаў