Мужчынам – содні, амаль усім жанчынам – штрафы. Як пакаралі маладзечанскіх лыжнікаў


Міліцыя затрымала 19 лыжнікаў пад Маладзечнам. 14 лютага 2021 года. Крыніца: скрын з відэа МУС

Стала вядома, якія пакаранні атрымалі лыжнікі, затрыманыя 14 лютага пад Маладзечнам. Пра іхныя выракі даведалася «Рэгіянальная газета».

У сямі мужчынаў 15 содняў, адзін атрымаў 20. Па 15 содняў далі і дзвюм жанчынам, а дзевяць астатніх аштрафавалі на сумы ад 25 да 30 базавых велічынь. Усіх судзілі ў будынку Маладзечанскага РАУС.

14 лютага каля поўдня супрацоўнікі міліцыі затрымалі пад Маладзечна 19 лыжнікаў. З лыжнай амуніцыяй яны выехалі за межы гораду, і ўжо там іх атачылі сілавікі ды завезлі ў Маладзечанскі РАУС. Іх вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыяваным масавым мерапрыемстве.

«Пад выглядам катання на лыжах сабралася група каля 20 чалавек і ўчыніла несанкцыянаваны мітынг з выкарыстаннем БЧБ-сімволікі». Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства, 11 жанчын і 8 мужчынаў, затрыманыя і дастаўленыя для разбору ў райаддзел», – пракаментавала інцыдэнт МУС.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў