Адвакату Марыі Калеснікавай Іллю Салею працягнулі тэрмін хатняга арышту ў трэці раз


Тэрмін хатняга арышту юрыста штаба Віктара Бабарыкі і адваката Марыі Калеснікавай падоўжаны да 16 красавіка. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале штаба экс-прэтэндэнта Віктара Бабарыкі.

У паведамленні гаворыцца, што 16 лютага ў Іллі заканчваўся тэрмін меры стрымання. Аднак тэрмін утрымання пад хатнім арыштам зноў працягнулі яшчэ на два месяцы – да 16 красавіка.

Падчас хатняга арышту Ілля Салей перахварэў на каронавірус. Вось як ён бавіць свой час:

«Шпацыруе па балконе, дыхае свежым паветрам, шмат чытае, перадае ўсім прывітанні», – гаворыцца ў паведамленні.

Іллю Салея затрымалі 9 верасня па «справе Каардынацыйнай рады» разам з другім адвакатам – Максімам Знакам. Пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ з палітвязнямі Салею змянілі меру ўтрымання: 17 кастрычніка стала вядома, што ён пераведзены пад хатні арышт.

Hавiны
Бацька Іллі Салея распавёў пра перавод сына пад хатні арышт
2020.10.19 13:19

АД belsat.eu

Стужка навінаў