Справу «Рэвалюцыйнага дзеяння» супраць 10 палітвязняў перадалі ў суд


Палітвязні, чыю справу перадалі ў суд. Калаж: Вясна

Справу праваабаронцы Марфы Рабковай і яшчэ дзевяці палітычных вязняў Следчы камітэт перадаў у суд, паведамляе «Вясна».

Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўка, Аляксандра Казлянку, Паўла Шпетнага, Мікіту Дранца, Андрэя Марача, Данілу Чуля вінавацяць у арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах – «Рэвалюцыйнае дзеянне», «Народная самаабарона», «Рэвалюцыйная дзея» – і будуць судзіць за падзеі перыяду 2016–2020 гадоў. Матэрыялы справы складаюцца са 160 тамоў.

Усіх палітзняволеных, згодна з роляю, вінавацяць паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх: «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім», «Распальванне сацыяльнай варожасці», «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» і «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт», паведамляе Следчы камітэт.

Артыкулы
Як палітвязні хацелі б (і меліся) сустрэць Новы год
2021.12.31 07:30

Траіх палітзняволеных, у тым ліку Марфу Рабкову, СК характарызуе як арганізатараў і кіраўнікоў шэрагу арганізаваных злачынных групаў, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са сваймі лідарамі.

Следчы камітэт падкрэслівае: «уся дзейнасць арганізацыі і структурных падраздзяленняў, што ўваходзяць у яе склад, была накіраваная на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь».

Hавiны
СК назбіраў на анархістаў справу за 15 гадоў і на 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу
2022.01.11 10:22

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў