Сіноптыкі абвясцілі на 21 студзеня аранжавы ўзровень небяспекі


Сіноптыкі папярэджваюць, што цягам содняў 21 студзеня на большай частцы Беларусі будзе небяспечнае надвор’е. Узровень небяспекі ацэньваюць як аранжавы.

«Цягам содняў у пятніцу 21 студзеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі і ў Менску чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с», – паведамляе Белгідрамет.

21 студзеня надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога перамесціцца з Эстоніі на Наўгародскую вобласць Расеі. Чакаецца снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1.-7°С, максімальная днём -5.+1°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, удзень расці.

Студзень у Беларусі праходзіць пад знакам моцных штормаў, якія валяць не толькі калядныя яліны, але і будынкі.

Hавiны
Праз вецер у Беларусі без святла заставаліся больш як 900 населеных пунктаў
2022.01.18 10:14

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў