«Мне змянілі шэраг абмежаванняў». Юлія Чарняўская напісала першы пост пасля вызвалення з-пад арышту


Літаратарка і публіцыстка Юлія Чарняўская пасля вызвалення з-пад хатняга арышту зрабіла першы допіс у «Фэйсбуку». Палітзняволеная дзякуе за падтрымку і паведамляе, што ёй змянілі шэраг абмежаваняў. Допіс апублікавала на сваёй старонцы дачка Юліі Чарняўскай Яўгенія.

«Нанава вучуся карыстацца простымі рэчамі, займацца простымі справамі і думаць простыя думкі. Як ніколі веру ў вялікую сілу гаючай штодзённасці. У сілу снегу, ветру, усмешкі родных, каляндарыка на новы год, прыкладзенага да пакупкі ў аптэцы…» – піша Юлія Чарняўская.

Яна паведамляе, што не можа казаць пра цяперашні свой статус. Піша, што пакуль не можа такасама рабіць допісы на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Магу толькі сказаць, што мне змянілі шэраг абмежаванняў, і гэта ўсё. Наперадзе яшчэ доўгі і нялёгкі шлях», – піша Чарняўская.

Палітзняволеная дзякуе ўсім, хто дапамагае ёй справай, словам ці проста думкамі.

«Я заўсёды смяялася над фразай «промні дабра», але яны, відаць, і сапраўды існуюць. Люблю вас. І вельмі шкадую, што не магу падзякаваць некаторым пайменна», – так завяршыла публікацыю Юлія Чарняўская.

Hавiны
Як дзяржмедыі запісваюць Лукашэнку і каго лічыць галоўным ворагам Рыгор Азаронак
2022.01.01 15:40

Юлію Чарняўскую затрымалі 18 траўня 2021 году, праз некалькі дзён перавялі пад хатні арышт – пасля таго, як яна страціла прытомнасць і была дастаўленая ў шпіталь, дзе ёй надалі экстраную медычную дапамогу. Яна застаецца абвінавачанай у крымінальнай справе аб ухіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК РБ). 13 студзеня яе вызвалілі з пад хатняга арышту.

Юлія Чарняўская – прафесарка Універсітэту культуры, а таксама літаратарка і публіцыстка. Да Tut.by жанчына мае ўскоснае дачыненне: партал заснаваў ейны муж Юрый Зісер (які памёр за 1 год і 1 дзень да затрымання Чарняўскай), аднак сама яна ніколі не была ўладальніцай кампаніі.

Артыкулы
Юлію Чарняўскую вызвалілі з-пад хатняга арышту
2022.01.13 11:57

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў