Мінздароўя: ад каронавіруса вакцынаваліся 45 % беларусаў


Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Viacheslav Lopatin / Shutterstock.com

На дзень 19 студзеня больш за 5 151 000 беларусаў атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 4 206 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Адну дозу вакцыны атрымалі ўжо больш за 15,3 тысячы падлеткаў 12–17 гадоў. Прышчапляць няпоўнагадовых Міністэрства аховы здароўя дазволіла 27 снежня.

Такім чынам, ахоп адною дозаю вакцыны склаў 55,1 % ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахопленыя 45 % насельніцтва.

Пры гэтым, як паведамляе Мінздароўя, 19 студзеня за содні ў Беларусі зарэгістравалі 1387 пацыентаў з COVID-19.

У Беларусі даступны вакцыны: расейскія «Спутник V», «Спутник Лайт» і «КовиВак», а таксама кітайская SARS-CoV-2 Vaccine («Vero Cell»). У краіне распрацоўваюць і ўласную вакцыну.

17 лістапада Расейскі фонд наўпроставых інвестыцыяў прэзентаваў вынікі новага даследавання вакцыны супраць каронавіруса «Спутник V» у Беларусі. Паводле даследавання, вакцына прадэманстравала эфектыўнасць 96,3 %.

Hавiны
Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, як і калі праводзіць бустарную вакцынацыю
2021.11.16 18:02

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў