Міністр культуры заявіў пра 300 звольненых з палітычных прычын працаўнікоў


Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч заявіў падчас так званай дыялогавай пляцоўкі ў Стоўбцах, што з установаў культуры былі звольненыя 300 працаўнікоў, якія займалі «дэструктыўную пазіцыю».

«Не хаваю, што праводзілі і праводзім сур’ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, работніках, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымаецца. Гэта недапушчальна.

Трэба вызначыцца, урэшце рэшт. З гэтых меркаванняў больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным», – сказаў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

«Толькі за мінулы год з апарату Міністэрства культуры звольненая практычна палова складу кіраўнікоў сярэдняга звяна. Каб стаць непажаданым для сённяшняга кіраўніцтва, дастаткова проста мець уласнае меркаванне і прафесійныя прынцыпы», – каментавала апошнія звальненні адказная за пытанні культуры і нацыянальнай спадчыны Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Наталля Задзяркоўская.

Hавiны
«Галоўнае цяпер – чысціня кадраў». Дзяржслужачыя пра працу «да канца» і рост заробкаў
2021.12.28 11:51

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў