Маці палітвязня Дзяніса Івашына 127 дзён не атрымлівае лістоў ад сына


Маці палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына паведаміла, што ўжо больш за чатыры месяцы не атрымлівае лістоў і паштовак ад сына. Пра гэта Людміла Івашына напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

«127 дзён без адзінага паведамлення ад сына. Без права ліставацца. Як за краіну крыўдна. Балюча і сорамна», – напісала Людміла Івашына.

Дзяніс Івашын – гарадзенскі журналіст, вядомы расследаваннямі пра ўдзел беларускіх сілавікоў у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў складзе прарасейскіх фармаванняў, а таксама пра лёс чальцоў «Беркуту», якія ўцяклі з Украіны і служаць у беларускім АМАПе.

Гісторыі
Маці журналіста Дзяніса Івашына: Я буду змагацца за свайго сына да канца
2021.07.12 08:00

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць органаў унутраных справаў»). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу або пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў. Пазней стала вядома, што журналісту выставілі новае абвінавачанне – паводле ч. 1 арт. 356 КК РБ («Здрада дзяржаве»). Паводле гэтага артыкулу журналісту пагражае 7–15 гадоў.

Артыкулы
Журналіст Дзяніс Івашын выйшаў з карцару
2022.01.04 11:43

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў