«Белсат» падводзіць вынікі 21 студзеня – чарговага дня затрыманняў, прысудаў, супраціву і важных заяваў.
- Рэжым вызначыўся з датай правядзення рэферэндуму аб зменах у Канстытуцыю. Рэферэндум адбудзецца 27 лютага. Пытанне ў бюлетэні будзе гучаць так: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?»
- З нагоды абвяшчэння даты рэферэндуму дэмакратычныя сілы зрабілі супольную заяву, у якой заклікалі лідараў дэмакратычных дзяржаваў заявіць, што Лукашэнка не мае права абвяшчаць рэферэндум.
- Жыхара Наваполацку Руслана Слуцкага асудзілі на 11 гадоў калоніі за тэрарызм і прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносінаў. Тэрарызмам суд палічыў раскіданыя «вожыкі» на шляху праўладнага аўтапрабегу. Сярод пацярпелых быў і прапагандыст Рыгор Азаронак.
- Другі па ліку суд адбыўся і над палітзняволенай Вольгай Класкоўскай. Гэтым разам яе судзілі за абразу міліцыянта. Прысуд: два з паловай года калоніі.
Першы свой пост у «Фэйсбуку» пасля вызвалення з-пад хатняга арышту напісала літаратарка і публіцыстка Юлія Чарняўская.
«Нанава вучуся карыстацца простымі рэчамі, займацца простымі справамі і думаць простыя думкі…» – напісала яна.
- Між тым, стала вядома колькі беларусаў прышчапіліся ад каронавірусу і колькі працаўнікоў культуры было звольнена з палітычных прычын.
- Пазітыў: 21 студзеня стартуе фестываль дакументальных фільмах пра правы чалавека «Watch Docs Belarus».
- Наагул, у пятніцу 21 студзеня лепей сядзець удома і глядзець добрыя фільмы, бо Белгідрамет зноў абвесціў аранжавы ўзровень небяспекі – будзе моцны вецер.
ЗК belsat.eu