Дэмакратычныя сілы зрабілі сумесную заяву з нагоды прызначанага на 27 лютага рэферэндуму


Дэмакратычныя сілы выступілі з сумеснай заявай з нагоды прызначэння Лукашэнкам рэферэндуму аб зменах у Канстытуцыі на 27 лютага.

У сумеснай заяве Офісу Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) падкрэсліваецца, што Лукашэнка не мае легітымнасці. Гучыць шэраг заклікаў да лідараў дэмакратычных дзяржаваў і кіраўнікоў міжнародных арганізацый:

  • Зрабіць афіцыйныя заявы аб тым, што Лукашэнка не мае права абвяшчаць рэферэндум. Гэта пазбавіць рэферэндум усякага палітычнага і прававога значэння і перакрэсліць планы рэжыму па аднаўленні сваёй легітымнасці.
  • Заявіць, што ў выпадку працягу рэпрэсіяў супраць беларусаў, якія не падтрымліваюць гэты рэферэндум, супраць рэжыму Лукашэнкі будуць уведзеныя новыя скансалідаваныя санкцыі.
  • Нагадаць пра сваю падтрымку патрабаванняў беларускага народу выпусціць усіх палітвязняў і правесці датэрміновыя прэзідэнцкія выбары пад міжнародным наглядам, што з’яўляецца адзінай магчымасцю развязаць крызіс у Беларусі.

20 студзеня была прызначаная дата рэферэндуму аб зменах у Канстытуцыю Беларусі. Рэферэндум адбудзецца 27 лютага. На ім будзе вынесенае пытанне: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?»

Hавiны
Рэферэндум аб зменах у Канстытуцыю пройдзе 27 лютага
2022.01.20 18:34

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў