2 чэрвеня паліва на АЗС чарговы раз за гэты год вырасце на капейку


З 2 чэрвеня ў Беларусі чарговы раз змяняюцца раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамляе прэсавая служба «Белнафтахіму».

Раздробныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін традыцыйна павялічваюцца на 1 капейку. З 2 чэрвеня кошт 1 літра бензіну АІ-92 складзе 1 рубель 58 капеек, АІ-95 – 1 рубель 69 капеек, АІ-98 – 1 рубель 90 капеек, дызельнае паліва – 1 рубель 69 капеек.

Канцэрн адзначае, што цягам траўня назіралася высокая валацільнасць нафтавага рынку (значэнне каціровак 1 барэля нафты маркі Brent змянялася ад 75 да 62 долараў ЗША). Пры зніжэнні коштаў у апошнія дні траўня сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent за месяц склала, паводле папярэдніх ацэнак, каля 71 долара ЗША за барэль. Кошт расейскай нафты, якая пастаўлялася ў траўні на беларускія НПЗ, вырасла на 17 % да студзеня бягучага года пры росце раздробных коштаў на маторнае паліва ў сярэднім на 9,1 %.

У «Белнафтахіме» таксама нагадваюць, што маніторынг сітуацыі на рынках нафты і нафтапрадуктаў у чэрвені надалей будзе весціся. Пры захаванні ў чэрвені значэнняў каціровак, якія замацаваліся ў апошнія дні траўня, кошты на нафтапрадукты будуць зніжаныя ў межах абранай коштавай палітыкі.

Hавiны
«Белнафтахім»: Кошты на паліва надалей паступова будуць змяняцца
2019.04.08 11:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў