2,8 млн расейцаў трапілі ў спіс невыязных


1,3 млн грамадзянаў Расеі не могуць выехаць з краіны праз запазычанасці па банкаўскіх крэдытах. Пра гэта ТАСС паведамілі ў Федэральнай службы судовых прыставаў.

Паводле расейскай службы судовых прыставаў, у шэрагі даўжнікоў жанчыны трапляюць часцей, чымся мужчыны. Сярод тых, у каго ўзнікаюць праблемы з банкамі, – у асноўным, расейцы ва ўзросце ад 30 да 42 гадоў.

У ведамстве адзначылі, што па стане на 1 верасня запазычанасці па аплаце штрафаў, аліментаў і крэдытаў мелі 2,8 расейцаў. Усе яны не могуць выехаць з краіны.

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Глядзі таксама
Каментары