«У Данецку пачаліся сапраўдныя баявыя дзеянні за ўладу» (абноўлена + відэа он-лайн)


Сепаратысты, што раніцай захапілі данецкі аэрапорт, адмовіліся скласці зброю. Украінскія сілавікі ў адказ пайшлі ў наступ.

21:30 Алесь Баразенка паведаміў з месца падзеяў: «У Данецку пачаліся сапраўдныя баявыя дзеянні ў змаганні за ўладу. Паведамляецца пра баі на чыгуначным вакзале, ля аэрапорту і шмат дзе ў горадзе. Украінскія вайскоўцы зачышчаюць вуліцы ад сепаратыстаў. З’явілася паведамленне, што калі жыхары бачаць сепаратыстаў, якія хаваюцца, трэба тэрмінова тэлефанаваць і паведамляць пра месцазнаходжанне тэрарыстаў. Чуваць выбухі, горад у дыме. Сепаратысты заблакавалі некаторыя выезды. Адчуваецца, што бліжэйшымі гадзінамі вырашыцца лёс гораду. Мы бачылі зачыненыя ўезды, сепаратысты спыняюць аўтамабілі ды страляюць, калі аўтамабілі не спыняюцца або падаюцца падазронымі».

{movie} Лёс Данецку|right|16658{/movie}

19:00 Колькасць загінулых у Данецку складае ўжо 2 асобы – загінуў кіроўца, які паркаваў аўто недалёка ад чыгуначнага вакзалу, і жанчына.

Па дарозе са Славянску ў Данецк ля вёскі Сямёнаўка адмысловыя карэспандэнты «Белсату» Алесь Баразенка, Юрась Высоцкі ды Сяргей Марчык трапілі ў абстрэл з двух бакоў. «Мы аказаліся заціснутыя – з аднаго боку абстрэл пачалі ўкраінскія вайскоўцы, з іншага ім адказвалі войскі сепаратыстаў. Таму мы мусілі некаторы час перачакаць у сховішчы разам з мясцовымі жыхарамі», – распавёў Алесь Баразенка.

{movie}Алесь Баразенка з Данеччыны: Усе чакаюць канца вайны |right|16644{/movie}

У Славянску, паводле карэспандэнта, сепаратысты чакаюць працягу актыўнай часткі антытэрарыстычнай аперацыі. На блокпастах украінскіх вайскоўцаў таксама адчуваецца напружанне – яны рыхтуюцца да новых атакаў. У сепаратыстаў настрой баявы, падкрэсліў Алесь, а самі баевікі кажуць, што не пусцяць украінскіх вайскоўцаў у горад, і чакаюць падтрымання з Расеі. Як сепаратысты, гэтак і прыхільнікі адзінства Украіны маюць надзею, што разам з выбарам Пятра Парашэнкі на прэзідэнта ваенны канфлікт скончыцца.

18:40 Данецкія міліцыянты супрацоўнічаюць з тэрарыстамі, ладзячы ім калідоры для праезду, і суправаджаюць іхныя машыны. Пра гэта паведамляе журналіст «5 каналу» Аляксей Братушчак у «Facebook’у», піша «Censor.net».

18:30 Жыхары Данецку зафіксавалі страляніну ў жылым сектары гораду.

{movie}Страляніна ў прыватным сектары ў Данецку|right|16641{/movie}

18:00 Украінскія верталёты нанеслі ўдар па баевіках. Яны сыходзяць з лётнішча па невялікай рацэ.

{movie}Украінскія верталёты над лётнішчам у Данецку|right|16639{/movie}

17:40
У Данецкам аэрапорце працягваецца бой, да тэрарыстаў яшчэ дадаткова прыбыло падмацаванне з цэнтру гораду. Неба над Данецкам нікім не кантралюецца, украінская армія пакуль не наносіць новых удараў. Над горадам лётаюць знішчальнікі. У выніку сутыкненняў з баевікамі загінуў мірны жыхар.

17:00 У Данецку ў сувязі з рэзкім пагаршэннем сітуацыі ды правядзеннем антытэрарыстычнай аперацыі эвакуююць бізнес-цэнтр і чыгуначны вакзал.

16:00 На лётнішчы ў Данецку супраць украінскага войска ваююць прадстаўнікі Каўказу. “Байцы Данецкай ісламскай рэспублікі”, – назвалі іх інтэрнаўты.

BokI4cQIUAAeEdh

15:00 Са штабу антытэрарыстычнай аперацыі паведамілі, што баевікі пачалі адступаць з лётнішча. Аднак праз некаторы час сепаратысты атрымалі падмацаванне – 2 КАМАЗы і аўтобус. Журналісты з «Громадське ТБ» паведамілі, што параненых на лётнішчы ўжо шмат.

{movie}Зачыстка на лётнішчы|right|16636{/movie}

Інфармацыйнае агенцтва «Уніан» паведамляе, што два ўкраінскія самалёты зрабілі папераджальныя стрэлы ў бок тэрарыстаў, на што тыя адказалі шквальным агнём. Да аперацыі падключыліся яшчэ два самалёты, на тэрыторыі аэрапорту з чатырох верталётаў высадзіўся дэсант.

За падзеямі ў Данецку можна сачыць он-лайн



Broadcast live streaming video on Ustream

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў