Сіноптыкі ды МНС папярэджваюць: небяспечная спёка!


На большай частцы тэрыторыі Менскай вобласці максімальная тэмпература паветра дасягне +30–32° С. Гэта найбольш небяспечна для дзяцей ды асобаў з хваробамі сэрца і судзіннаў.

Ратаўнікі інфармуюць, што пагроза для чалавека крыецца ў пераграванні, г. зн. у перавышэнні тэмпературы цела – больш за 37,1° С, а калі тэмпература цела дасягае 38,8° С – гэта ўжо цеплапарушэнне. Гарачыня можа прывесці да хуткага перагравання арганізма і яго абязводжання, да сонечнага і цеплавога ўдару, абвастрыць сэрцава-судзінныя захворванні.

Чыннікі небяспекі пры гарачыні – адключэнне электраэнергіі праз пераграванне трансфарматарнага абсталявання; дэфармацыя асфальтавага пакрыцця і павелічэнне колькасці ДТЗ; аварыі на чыгуначным транспарце праз дэфармацыю рэек; узнікненне агмянёў прыродных пажараў, распаўсюджванне агню на населеныя пункты, лініі ЛЭП і сувязі; рызыка павелічэння інфекцыйных і паразітарных хваробаў.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў