1995 год: рэферэндум, які змяніў Беларусь. Кароткая хроніка падзеяў

ВІДЭА

Першы рэферэндум у гісторыі суверэннай Беларусі адбыўся 14 траўня 1995 года. Па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі на народнае галасаванне было вынесена чатыры пытанні, якія датычыліся дзяржаўнай сімволікі, мовы, інтэграцыі з Расеяй і права прэзідэнта краіны распускаць парламент (Вярхоўны Савет).

Паводле ЦВК Беларусі, за наданне расейскай мове аднолькавага статусу з беларускай прагаласавала 83,3 %, за новы сцяг і герб 75,1 %, за «дзеянні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, скіраваныя на эканамічную інтэграцыю з РФ» 83,3 %, за права Лукашэнкі распускаць парламент 77,7 %.

11 красавіка 18 дэпутатаў, якія выступалі супраць правядзення рэферэндуму, аб’явілі галадоўку. У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 года АМАП і супрацоўнікі службы бяспекі Лукашэнкі з ужываннем сілы вывелі дэпутатаў з будынку.

Праз два дні пасля правядзення рэферэндуму на даху прэзідэнцкай адміністрацыі бел-чырвона-белы сцяг разарвалі на кавалкі, а з Дому ўраду знялі герб Пагоня.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары