Жанчыны кіраўніка Беларусі


Аляксандр Лукашэнка – усцяж афіцыйна ў шлюбе са сваёй жонкаю Галінаю, хоць і жыве з ёю асобна. Пра гэта ўпершыню за гады прэзідэнцтва кіраўнік Беларусі распавёў расейскай журналістцы Ксеніі Сабчак.

{movie}Жанчыны кіраўніка Беларусі|right|16580{/movie}

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, КІРАЎНІК БЕЛАРУСІ:

“Мы з маці маіх старэйшых дзяцей даўно ўжо не жывем. Гэта вельмі прыстойны чалавек. – А чаму вы не хочаце разжаніцца афіцыйна? – А каму ад гэтага лягчэй?”.

Жыве пенсіянерка Галіна Лукашэнка ў гэтым доме ў вёсцы Рыжкавічы ля Шклова. Пасля першых шчырых ейных інтэрв’ю ў сярэдзіне 1990-х доступ медыям да жонкі прэзідэнта закрылі. Гэтак і сёння журналістам “Белсату” настойліва не раілі наведваць гэтыя мясціны, таму здымкі давялося рабіць амаль па-партызанску.

АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, ЛІДАР АГП:

“Галіна Радзівонаўна – закладніца. Таму што фактычна не выязджае за межы населенага пункту, дзе яна паселеная. Мяркую, з матэрыяльнага пункту гледжання, у яе ўсё нармальна, але з пункту гледжання асобы, гэта велізарная праблема”.

Такое азначэнне можна ўжыць і да Ірыны Абельскай, якую ў медыях называюць маці Міколы Лукашэнкі. Ці добраахвотна аддала яна свайго сына на выхаванне бацьку, даведацца немагчыма – жанчыну таксама надзейна ахоўваюць ад журналістаў.

Затое Аляксандра Лукашэнку ўсё часцей бачаць у кампаніі дзяўчат. Гэтак, летась журналісты “Белсату” звярнулі ўвагу на загадкавую бландзінку, якая суправаджала Аляксандра Лукашэнку падчас ягонага візіту ў Арменію. Кіраўнік дзяржавы сеў з ёю ў лімузін, малодшага ж сына Колю, які звычайна ездзіць з бацькам, перасадзілі ў іншае аўта. Пра адну з апошніх “сябровак” пытала і Ксенія Сабчак.

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, КІРАЎНІК БЕЛАРУСІ:

“У нас у службе дзелавога пратаколу, ёсць у нас такая служба, працуе некалькі дзяўчат. Яны вельмі прыгожыя. І калі дзесьці там сяджу: “Аляксандр Рыгоравіч, я з вамі буду сядзець”. Ды калі ласка!”.

Падчас жа інтэрв’ю Лукашэнка раскрытыкаваў Уладзіміра Пуціна менавіта за тое, што той разжаніўся. Самому ж наяўнасць жонкі не перашкаджае мець і пазашлюбнага сына ад іншае жанчыны. Як жа да гэтага ставяцца жыхары Беларусі?

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:

“Мне больш імпануе, як павёўся ў гэтым выпадку прэзідэнт Расеі. Прынамсі яны разышліся як свецкія людзі”.

“Ёсць чалавечыя каштоўнасці, і калі жанчына непатрэбная, яе трэба адпусціць і даць шанец пабудаваць новае жыццё”.



Зрэшты, даць шанец усім, хто апынуўся ў своеасаблівых закладніках кіраўніка Беларусі. І гаворка не толькі пра жанчын, але і пра малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі, якога той цалкам ізаляваў ад рэчаіснасці.

Алесь Яшчанка, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў