Што насамрэч адбываецца на Данбасе? (каментар з Данецку)


Татальны страх і насцярожанасць: не кожны рызыкне размаўляць па-ўкраінску або пра палітыку. Журналіст Тарас Ратушны распавёў з Данецку ў эфіры «Белсату» пра сітуацыю ў рэгіёне.

Каментуючы відэа пра тое, як жанчыны ў Славянску праганялі сепаратыстаў з жылых кварталаў, Тарас Ратушны заўважыў, што ў такой сітуацыі маглі апынуцца і ўкраінскія вайскоўцы, на якіх сёння ўначы пад Валнавахаю напалі баевікі. Журналіст не выключае, што мясцовыя жыхары не пусцілі сілавікоў у паселішча, асцерагаючыся кровапраліцця.

Журналіст таксама заўважыў, што казаць пра зацішша на Данбасе апошнімі днямі не даводзіцца. Нават да нападу на блокпост украінскіх вайскоўцаў у любую хвіліну маглі распачацца сапраўдныя ваенныя дзеянні.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў