Багіні падтрымалі хакейную зборную Беларусі (фота, відэа)


Поп-гурт «17 секундаў» зладзіў у цэнтры Горадні незвычайнае шоу з пераапрананнем.

Свой спосаб узняць баявы дух хакейнай зборнай Беларусі прыдумалі дзяўчаты з поп-гурта «17 секундаў».

{movie}Багіні падтрымалі хакейную зборную Беларусі |right|16560{/movie}

Загрымаваныя гэтак, як старажытнагрэцкая багіня Ніка, спявачкі зрабілі некалькі колаў у калясніцы, запрэжанай коньмі, па плошчы Савецкай у Горадні. Падчас праезду дзяўчаты заспявалі ў гонар беларускіх хакеістаў сваю новую песню «Тук-тук», якую адмыслова перарабілі пад віншаванне.

Паводле арганізатараў, акцыя не толькі добра адаб’ецца на гульнях беларускіх хакеістаў, а і паспрыяе патрыятызму беларусаў.



Дарэчы, гэта не першая акцыя дзяўчат. Нядаўна дзеля паляпшэння іміджу роднага гораду яны залезлі ў клетку для звяроў.



ДР, belsat.eu

Фота belsat.eu

Стужка навінаў