Чыноўнікі выкралі пандус ў дзіцяці-інваліда ў Кобрыне


Пра гісторыю Валянціны Гуліч і ейнай дачкі з Кобрыну піша старонка «Raik.by».

Сям’я з дзіцём-калясачнікам атрымала кватэру ў доме, пабудаваным у 2014 годзе. Паводле заканадаўства, месца пражывання мусіць быць адаптаванае да патрэбаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Аднак нормы безбар’ернага асяроддзя былі парушаныя. Будынак здалі ў эксплуатацыю без неабходнага пандусу. Пасля яго дабудавалі без уліку фізічных магчымасцяў дзяўчынкі так, што самастойна карыстацца ім было амаль немагчыма.

А 15 траўня ён знік, і ўжо больш за тыдзень Валянціна з дачкою не могуць выйсці з кватэры.

Жанчына лічыць, што гэта помста чыноўнікаў за ейныя скаргі ў сувязі з парушэннямі нормаў безбар’ернага асяроддзя. 14 траўня праграма «Белорусское времечко» паказала сюжэт пра Валянціну Гуліч і ейныя прэтэнзіі да парушэнняў, якія скіравалі ў пракуратуру.

{movie}Чыноўнікі выкралі пандус ў дзіцяці-інваліда ў Кобрыне|right|16541{/movie}

Зыходзячы з досведу, справа скончыцца судовым разбіральніцтвам, рэзюмуе жанчына.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў