Дарагія метры


Сёлета на будаўніцтва выдаткавана болей грошаў, чым за той жа перыяд летась. Аднак з улікам інфляцыі пабудаваць за гэтыя грошы змаглі менш. Пры тым што попыт на кватэры павялічыўся на траціну.

Ня гледзячы на сталы рост коштаў на жыллё ў Менску, колькасць прададзеных кватэраў дасягнула рэкорднай адзнакі. Гэтаю вясною прадалі на траціну болей кватэр.

{movie}Дарагія метры |right|16523{/movie}

Напрацягу года кошт на жыллё вырас больш чым на 15 адсоткаў, і цяпер складае ў сярэднім 1690 долараў за адзін квадратны метр на першасным рынку, і 1538 долараў – на другасным.

Павел Кузняцоў, ген. дырэктар Цэнтры гандлю нерухомасцю «Пакадан»:

На павелічэнне попыту паўплывала тое, што вялікая колькасць людзей, якія раней траплялі на чаргу маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў і магла будавацца з дапамогаю ільготных крэдытаў, цяпер пазбаўленыя такой магчымасці. Шмат хто з іх набывае жыллё на першасным ці другасным рынку.

Нягледзячы на тое, што попыт і кошты растуць, у краіне будуецца ў гэтым годзе нават меней жытла, чымся ў мінулым, што прыводзіць да яшчэ большага росту коштаў. Паводле звестак Белстату, арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці ў студзені-красавіку пабудавана на 300 кватэраў меней, чым у той жа перыяд летась. На 65 тысяч кв. м. зменшыўся і ўвод у эксплуатацыю жытла для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.

Жыллёвая палітыка пабудаваная правільна, калі сярэдні метр жылля раўняецца сярэдняму заробку па краіне. І гэта не пра нас. У Беларусі сярэдні заробак утрая меншы за жыллёвы квадрат.

Вольга Чайчыц, “Белсат”

Стужка навінаў