Падтапленні ў Ельску, градавыя «бамбаванні» ў Менску (фота)


Міністэрства надзвычайных сітуацыяў паведамляе, што ад моцнай навальніцы пацярпелі 42 паселішчы. Пашкоджаныя больш за 400 будынкаў.

Месцамі парывы ветру даходзілі да 20 м/с. Пашкоджаныя дахі 319 жылых будынкаў і 103 сельскагаспадарчыя аб’екты. Цяпер на месцы здарэнняў працуюць аварыйныя брыгады.

У Ельску цягам аднаго дня выпала больш за палову месячнай нормы ападкаў. Падтопленыя некалькі дамоў і гаспадарчых пабудоваў. Ля вёскі Бабруйкі вада падмыла дарогу, і асфальт праваліўся проста пад аўтамабілем аварыйнай брыгады. Пацярпелых няма, у той жа дзень месца абвалу засыпалі.



У Менску падчас навальніцы ў некаторых раёнах выпаў град, некаторыя градзіны ў дыяметры дасягалі чатырох сантыметраў. Моцны вецер паваліў некалькі дрэваў, камунальныя службы раніцаю распачалі прыборку.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў