Сярод ахвяраў сепаратыстаў на усходзе Украіны ёсць грамадзяне Расеі


Баевікі не ведаюць, як вывозіць трупы сваіх пасобнікаў з усхода Украіны. Пра гэта заявіў выконваючы абавязкі кіраўніка СБУ Валянцін Налівайчанка.

Дакладная колькасць замардаваных злачынцаў невядомая. З канца мінулага тыдня украінская армія знішчыла больш за 100 тэрарыстаў. Паводле кіраўніка спецслужбы, сур’ёзныя страты панеслі сілавыя структуры.

«У цэлым па стане на 19 траўня ў за час правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе загінулі 24 вайскоўца», – адзначыў Налівайчанка.

Таксама выконваючы абавязкі кіраўніка СБУ дадаў, што тэрарыстам не атрымаецца пазбегнуць суда, бо спецслужбы валодаюць імёнамі ўсіх пасобнікаў баевікоў.

Па інфармацыі кіраўніка групы Інфармацыйны супраціў Дзмітрыя Тымчука экстрымісты разгубленыя з-за рашэння Расеі адвесці войскі ад мяжы Украіны. Таксама праз праблемы с фінансаваннем яны не ведаюць, што рабіць з трупамі загінулых, якіх раней планавалі пераправіць у РФ.

Актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску і Краматорску працягваецца. Баевікі ўсцяж ладзяць засады і праводзяць мінамётныя абстрэлы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў