Беларускія ратаўнікі вылецелі на дапамогу ў Сербію


Два верталёты Мі-8 і чатыры групы ратаўнікоў Міністэрства надзвычайных сітуацыяў вылецелі ў нядзелю зранку ў Сербію. На Балканах – найвялікшая паводка за апошнія дзесяцігоддзі.

Сербскія ўлады распачалі эвакуацыю паселішчаў, якім стыхія пагражае найбольш. Гэтак 25-тысячны горад Абрэнавац трэба эвакуяваць цалкам. Паводкаю ахопленыя шэсць паўночных раёнаў Сербіі: заблакаваныя дарогі, пашкоджаныя сеткі водазабеспячэння, спыніліся прадпрыемствы. Паводле сіноптыкаў, бліжэйшыя дні залева прадоўжыцца.

Сербія звярнулася да шэрагу краінаў па дапамогу – трэба ратаўнікі, тэхніка для ліквідацыі наступстваў стыхіі. Беларусь не толькі скіравала сваіх ратаўнікоў на верталётах, але і рыхтуе гуманітарны груз – электрагенератары, мотапомпы, намёты, коўдры ды харч.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў