У Еўразвязе на суботнікі ходзяць палітыкі ды зоркі эстрады


Як выглядае суботнік у цывілізаванай краіне, высвятляў карэспандэнт «Белсату» Алесь Сіліч.

Сюжэт пра гэта падрыхтавала праграма «ПраСвет», якая выходзіць на «Белсаце» штопятніцу а 20:30. Паглядзець яе вы можаце ў наўпроставай трансляцыі на нашай старонцы або ў закладцы «Нашыя праграмы».

У Еўразвязе таксама ладзяць суботнікі, толькі называюцца яны па-іншаму і людзей на іх не зганяюць пры дапамозе адміністрацыйных рэсурсаў. Тут людзей уласным прыкладам заахвочваюць валанцёры ініцыятывы «Зробім!», якая ўзнікла ў Таліне ў 2008 годзе. Першымі прыбіраць лясы і вуліцы выйшлі вядомыя эстонскія палітыкі ды зоркі эстрады.

{movie}У Еўразвязе на суботнікі ходзяць палітыкі ды зоркі эстрады / ПраСвет |right|16489{/movie}

Штогод за дзень у межах ініцыятывы «Зробім!» збіраюць прыкладна 10 тыс. т смецця. Валанцёры пачалі займацца не толькі прыбіраннем. Яны прыходзяць на дапамогу нямоглым пенсіянерам, грамадскім арганізацыям, музеям і запаведнікам.

Ініцыятываю эстонцаў зацікавіліся Еўрапарламент і ААН. Гэтак узнікла міжнародная версія «Let’s do it world», у якой бяруць удзел больш за 110 краінаў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў