Новы гіт «YouTube»: як котка абараніла дзіця ад сабакі


Здарэнне адбылося ў адным за гарадоў Каліфорніі.

4-гадовы хлопчык Джэрэмі ездзіў на ровары перад брамаю свайго дому. Раптоўна на яго напаў сабака і схапіў за нагу. Але ўжо праз лічаныя секунды на сабаку кінулася хатняя котка Тара, яна прымусіла зламысніка збегчы. Цяпер пацярпелы (у яго засталіся глыбокія раны на назе) называе сваю выратавальніцу сапраўдным героем. Дарэчы, такіх учынкаў раней котка не рабіла – піша euroradio.fm.

{movie}Новы гіт «YouTube»: як котка абараніла дзіця ад сабакі|right|16450{/movie}

Відэа з’явілася на «YouTube» учора і ўжо набрала больш за 5 млн 600 тысяч праглядаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў