Аператара «Белсату» ўзнагародзілі за адданасць прафесіі


Журналісцкая супольнасць адзначыла працу Аляксандра Баразенкі ўва Украіне, адкуль ён перадаваў матэрыялы для «Белсату». З пачатку пратэстаў на Майдане і да азмрочанай кровапраліццем перамогі, сілавая аперацыя расейцаў у Крыме і на Данбасе – наш калега заўсёды быў у віры падзеяў.

{movie}Аляксандр Баразенка на Майдане|right|16446{/movie}

9 відэарэпартажаў Аляксандра Баразенкі з Украіны, паказаных на тэлеканале «Белсат», на конкурс вылучылі калегі журналіста па Беларускай асацыяцыі журналістаў. Удзельнікі сходу паглядзелі працы калегі, вывеўшы іх з інтэрнэту праз дыяпраектар на вялікі экран. І прызналі, што Баразенка ў найбольшай ступені выявіў сябе як адданы прафесіі журналіст, які здабываў інфармацыю ў розных гарадах Украіны нават з рызыкаю для жыцця – паведамляе служба маніторынгу арганізацыі.

У розныя гады такімі дыпломамі ўганаравалі Таццянау Бублікаву, Алега Ражкова і Ларысу Шчыракову – незалежных журналістаў, звязаных з нашым тэлеканалам.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў