Навальны, як Канчыта Вурст


Учора расейскі апазіцыянер, які перабывае пад дамашнім арыштам, размясціў у інтэрнэце сваю фатаграфію з барадою. Ужо сёння на адной з галоўных вуліцаў Масквы, на Садовым коле, з’явіўся вялізны банер з выяваю барадатага Навальнага і пераможцы сёлетняга «Еўрабачання» Канчыты Вурст з подпісам «Нас не затрымаць».

Фотаздымак у сваім блогу размясціў незалежны расейскі журналіст Андрэй Мальгін з каментаром «хутка дзейнічаюць», адрасаваным расейскім прапагандыстам і спецслужбам, якія імкнуцца стварыць у расейцаў уражанне, што Захад спрабуе з усіх сілаў знішчыць расейскія «традыцыйныя каштоўнасці» таксама, як і крытыкі Крамля.

Перамога барадатага мужчыны, апранутага, як жанчына, на Еўрабачанні выклікала істэрыку ў расейскіх медыях. Праграма «Прямой эфир» на канале «Расея 1» – падчас ток-шоу, каментуючы вынікі конкурсу, Еўропа стала аб’ектам нападу расейскіх палітыкаў, журналістаў і мастакоў. «Еўропы няма – яна згніла. 100 гадоў таму расейскі генерал Брусілаў разграміў усе аўстрыйскія дывізіі, 50 гадоў таму савецкая армія акупавала Аўстрыю – шкада, што мы яе пакінулі. Еўропа мае панос з крывёю і пенаю», – сказаў Уладзімір Жырыноўскі на агульную радасць гледачоў у студыі.

КБ, ДР, belsat.eu

Стужка навінаў