Памёр аўтар «Чужога»


Мастак і дызайнер Ганс Рудальф Гігер памёр у шпіталі ад траўмаў, атрыманых пасля падзення з лесвіцы.

Гігер стаў сусветна вядомым пасля публікацыі ягоных малюнкаў у кнізе «Некранамікон», якую у свой час убачыў рэжысёр Рыдлі Скот. Пасля знаёмства з творчасцю Скот запрасіў мастака папрацаваць над вобразамі іншапланетнікаў у фільме «Чужы». У 1980 г. Ганс Рудальф Гігер атрымаў «Оскара» за сваіх Ксенаморфаў (чужынская форма жыцця з кіналенты «Чужы»).

Творчасць мастака нярэдка называюць «фантастычным рэалізмам», які моцна паўплываў на развіццё дызайну сучасных камп’ютарных гульняў.

У 1998 г. Гігер пасяліўся ў швейцарскім палацы Груер, дзе і размясціўся адкрыты для наведнікаў музей з ягонымі працамі.

{movie}Працы Гігера “Art in Motion” |right|16403{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў