Малады гарадзенскі гурт “17 секундаў” зладзіў чарговую незвычайную акцыю, каб палепшыць імідж Гародні. Дзяўчаты заспявалі ў заапарку ўнутры клеткі для звяроў.
Здавалася б, гарадзенцаў пасля выступаў балету Яўгена Якуша ўжо немагчыма здзівіць. Артыст праславіўся ў Горадні менш як за год дзякуючы незвычайным акцыям. Але калі танцор сышоў у цень, нібы зніадкуль выйшла ягоная змена – дзявочы вакальны гурт “17 секундаў”.
{movie}Дзяўчаты залезлі ў ваўчыную клетку, каб палепшыць імідж Гародні |right|16399{/movie}
Упершыню дзяўчаты гучна з’явіліся на Савецкай вуліцы з савецкімі гітамі пасярод вялізарнай кружэлкі з апонавай дробкі. Цяпер яны выдумалі залезці ў клетку да ваўкоў і… заспяваць.
Падчас перформансу ў заапарку гурт запісаў кліп на сваю песню. Акцыя мае прасунуць імідж Горадні як культурнае сталіцы Беларусі.
Настасся Фрода, belsat.eu