Лавіся, рыба, вялікая і маленькая


У Беларусі забараняюць лавіць рыбу з 1 красавіка да 30 траўня. Сярэдні беларус спажывае за год 20 кілаграмаў рыбы – удвая менш, чым рэкамендуюць тутэйшыя медыкі, канстатуе Міхаіл Залескі. А сто гадоў таму з’ядаў 38, прычым рыба была рачная, азёрная, пераважна беларуская, але ж яна знікла.

Пра тое, колькі рыбы з’ядае сярэдні грамадзянін, якой і чаму – эканаміст Міхаіл Залескі ў рубрыцы “Шалёныя грошы”. Праграму “Асабісты капітал” можна глядзець кожны панядзелак а 20:30 у он-лайн-трансляцыі і архіве перадачы.

{movie}Лавіся, рыба, вялікая і маленькая |right|16394{/movie}

Прычынаў гэтага шмат: будаўніцтва запрудаў на Нёмане і Дняпры, мінеральныя ўгнаенні ды стокі з калгасных фермаў, драпежніцкі лоў. Усё гэта звяло багацце айчынных вадаёмаў. На змену свайму прыйшло прывазное, кажа Міхаіл Залескі, або вырашчанае ў сажалках рыбгасаў. І разам з прывазным і сажалкамі прыйшлі і праблемы. На рынках, у крамах прадаецца 47 відаў рыбы, якую прывозяць з 35 краінаў. Але ж свежай рыбы сярод гэтай трапляецца усяго каля 10 %.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў