Фінскія журналісты могуць збайкатаваць чэмпіянат


Здымачнай групе фінскага тэлеканалу «Yleisradio» міліцыянты перашкаджалі рабіць інтэрв’ю з жыхарамі Менску.

8 траўня здымачная група рабіла апытанне на вуліцы, аднак пытала менчукоў не толькі пра спорт, але і пра жыццё ў Беларусі. Нарад міліцыі загадаў журналістам, у тым ліку вядомаму фінскаму спартоваму каментатару Каю Кунасу (Kaj Kunnas) спыніць здымкі ды пакінуць пляцоўку ля Палацу спорту.

Кіраўніцтва тэлеканалу заяўляе, што ўлады Беларусі перашкаджаюць працаваць журналістам, таму «Aamu-TV» разглядае магчымасць адклікаць сваю здымачную групу на знак пратэсту.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў