«Міністра ўнутраных справаў» «Данецкай народнай рэспублікі» паставілі на калені


Украінскія спецслужбы схапілі прадстаўніка сепаратысцкага ўраду

Ігара Какідзянава арыштавалі пад Марыупалем і на вачах журналістаў праз Харкаўскі аэрапорт адправілі на час следства ў адзін з ізалятараў паўночнай Украіны. Яго падазраюць у замаху на забойства ды іншых злачынствах, паведамляюць украінскія інфармацыйныя агенцтвы.

Тым часам у Данецку раздаюць бланкі для галасавання на сепаратысцкім рэферэндуме.

Нягледзячы на параду Уладзіміра Пуціна адкласці рэферэндум на нявызначаны час, сепаратысты надалей працягваюць «агітацыйную кампанію».

Мясцовы тэлеканал пускае бягучы радок з заклікам прыняць удзел у рэферэндуме 11 траўня. А замест садраных сепаратыстамі рэкламных плакатаў на гарадскіх сіці-лайтах і білбордах прыхільнікі «Данецкай народнай рэспублікі» павесілі рэкламу свайго рэферэндуму.

ЮВ, belsat.eu, unian.ua

Стужка навінаў