Сёння – паўфінал «Еўрабачання»


Увечары ў Капенгагене пачынаецца першы паўфінал «Еўрабачання». На сцэну выйдуць выканаўцы з 16 краінаў.
{movie}Аглядаў падзеяў культуры|right|16285{/movie}
Украінка Марыя Ярэмчук з кампазіцыяй «Tick-Tock» выступіць дзевятаю. Расейскія ж сёстры-блізняты Талмачовы з песняю «Shine» будуць над нумарам 7. Варта ўважліва паглядзець выступы фаварытаў конкурсу, вызначаных Міжнародным клубам фанатаў «Еўрабачання». Гэта шведка Санна Нільсэн з рамантычнаю кампазіцыяй «Undo» і Андраш Калаі-Сондэрз з Вугоршчыны.

Беларус Юрый Вашчук, вядомы пад псеўданімам Тэо, выйдзе на сцэну ў чацвер, падчас другога паўфіналу. Праўда, на ягоную перамогу разлічвае мала хто: замежныя букмекеры ацэньваюць ягоныя шанцы як слабыя.

Іншыя навіны: Магілёўскі гурт «Eihelstraat» прэзентаваў кружэлку «Флюіды». На VIII Міжнародным фестывалі лялек у Менску пакажуць пераважна класіку. У нью-ёркскім музеі Метраполітан адкрылі выставу дызайнера Чарлза Джэймза.

Марына Вашкевіч, “Навіны культуры”

Стужка навінаў