Спорт, сапсаваны бруднаю палітыкаю


Раптоўна грамадскія актывісты пачалі масава лаяцца матам, непадпарадкоўвацца міліцыянтам і нават спраўляць патрэбу ў публічных месцах. У лік рэпрэсаваных трапілі і футбольныя фанаты. Праваабаронца Людміла Гразнова тлумачыць сітуацыю тым, што ўлады баяцца сутыкненняў з расейскімі заўзятарамі, якія плануюць масава прыехаць у Менск.

{movie}Спорт, сапсаваны бруднаю палітыкаю|right|16284{/movie}

Цягам апошніх двух тыдняў міліцыянты затрымалі прыблізна 20 апазіцыйных актывістаў. Арыштанты і праваабаронцы звязваюць рэпрэсіі з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Спартовы аглядальнік «Белсату» Алесь Пуціла гаворыць, што праз гэта чэмпіянат свету не можа быць сапраўдным святам для беларусаў.

«Гэтыя арышты – гэта прэвентыўныя захады і сігнал для іншых заўзятараў, каб тыя толькі заўзелі, але не выходзілі на вуліцы, ды каб не было такіх падзеяў, як у Варшаве падчас «Еўра-2012», – гаворыць Людміла Гразнова.

Глядзіце больш – у «Гарачым каментары».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў