Беларускае судзілішча – зачыстка напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі (АБНОЎЛЕНА, ВІДЭА)


Маці былога палітвязьня Сяргея Казакова паведаміла Радыё «Свабода», што міліцыянты забралі яго з дому пасля начной змены і павезлі ў Ленінскі РУУС Менску. Яна мяркуе, што яго «прэвентыўна» арыштуюць, тэлефон сына маўчыць.

Раней стала вядома, што ктывістаў «Маладога фронту» схапілі людзі ў цывільным, павалілі на падлогу, на голавы апранулі мяхі і ўкінулі ў аўтамабіль. У такім стане трымалі больш за гадзіну.



{movie}Дземідзенка правёў ноч у так званым міліцэйскім стакане. Апрануты быў у шорты |right|16274{/movie}

Суд Ленінскага раёну Менску арыштаваў актывіста Маладога фронту Міхаіла Мускага на 20 сутак.

10173615_308672739289538_3553837798125078634_n

Міхаіл МускіФота: facebook.com/alaksandra.dynko

У судзе Фрунзенскага раёна Менску Міколу Дземідзенку асудзілі па 2 артыкулах адміністрацыйнага кодэксу да арышту на 20 сутак. Справу Демідзенкі разглядала суддзя Людміла Лапо. Сведкі – супрацоўнікі міліцыі Крук іЗянько засведчылі, што Дземідзенка спраўляў натуральную патрэбу ўграмадзкім месцы іназаўвагі міліцыі нерэагаваў. Працаўнікі міліцыі, якія яго суправаджалі (на відэа), яны ж – сведкі на судзе, не пускалі ў залу суда журналістаў, адваката і паплечнікаў. Журналіста нашага каналу, якая ўсё ж спрабавала увайсці – выштурхалі сілаю і сталі пагражаць «хуліганкаю» (дробнае хуліганства). Адрэкамендавацца адмовіліся.



Увайсці журналісты змаглі толькі пасля звароту да памочніка суддзі, які перапісаў усе звесткі ды прапусціў.



Гомельскага моладзевага актывіста Андрэя Цянюту суддзя Анатоль Сотнікаў арыштаваў на 10 сутак: 3 сутак – нібыта за нецэнзурную лаянку, 7 сутак – нібыта за непадпарадкаванне працаўнікам міліцыі.



Прэвентыўныя «зачысткі» перад лядовым шоу вядуцца не толькі ў Гомлі ды беларускай сталіцы. Паводле родных Андрэя Цянюты, беларускія праваахоўнікі ціснуць на апазіцыйных актывістаў і ў іншых рэгіёнах краіны.



У другой палове дня чакаецца працяг судзілішча над актывістам Змітром Крэмянецкім. Хлопца абвінавачваюць у дробным хуліганстве.



ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў