Падчас баёў у Славянску загінулі больш за 20 сепаратыстаў


Частка з іх памерла ў мясцовай лякарні.

Пра гэта агенцтву «Интерфакс» паведаміў адзін з прадстаўнікоў прарасейскіх сілаў, якія ўжо некалькі тыдняў трымаюць пад кантролем горад Славянск на ўсходзе Украіны.

Цяпер горад перабывае ў шчыльным коле блакады. Украінскія жаўнеры на мінулым тыдні ўзялі пад кантроль самыя істотныя агнявыя кропкі ды блок пасты тэрарыстаў.

Падчас баёў урадавы бок згубіў 4 байцоў, 30 былі параненыя.

У горадзе цяпер назіраюцца перабоі з мабільнаю сувяззю, адключылі расейскія каналы.

ЮВ, belsat.eu, interfax.ru

Стужка навінаў