У антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе загінула 5 украінскіх сілавікоў, 12 – параненыя


«На жаль, мы маем 5 забітых і 12 параненых з боку сілаў антытэрарыстычнай аперацыі. Толькі ўчора мы атрымалі чатырох забітых», – паведаміў першы намеснік старшыні СБУ, кіраўнік антытэрарыстычнай аперацыі Васілій Крутаў.



«Казаць пра канкрэтную колькасць загінулых з боку суперніка вельмі складана, бо адбываюцца агнявыя кантакты. Але, паводле нашай інфармацыі, іх колькасць дастаткова вялікая», – адказваючы на пытанне, якія страты панеслі тэрарысты, сказаў Крутаў.

Антытэрарыстычная аперацыя пачалася 15 красавіка на поўначы Данецкай вобласці.

{movie}Украінскае войска ў цэнтры Краматорску|right|16242{/movie}

Камандуючы Нацыянальнаю гвардыяй Сцяпан Палтарак паведаміў, што ўзброеныя тэрарысты падчас нападаў украінскіх вайскоўцаў прыкрываюцца дзецьмі ды старымі. У Андрэеўцы гэтак забілі 2 вайскоўцаў.

{movie}Украінская вайсковая тэхніка ў Краматорску|right|16241{/movie}

Сёння ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі ад сепаратыстаў упраўленне СБУ і тэлецэнтр у Краматорску. У Славянску сепаратысты звольнілі закладнікаў – чальцоў місіі АБСЕ і ўкраінскіх афіцэраў, што іх суправаджалі.

МЯ, паводле unian.ua

Стужка навінаў