Новы эканамічны эксперымент універсальнага віцэ-прэм’ера


Чарговыя эканамічныя эксперыменты ўладаў. Індывідуальныя прадпрымальнікі з непакоем чакаюць новага ўказу, які змусіць іх дубляваць імпартную прадукцыю на сваіх вітрынах беларускімі аналагамі. А якія наступствы ад гэтага новаўвядзення чакаюць эканоміку і пакупнікоў?

{movie}Новы эканамічны эксперымент |right|16235{/movie}

Новы ўдар па прадпрымальніках. Спачатку – абавязковая сертыфікацыя тавараў паводле цяжкадаступнага і вельмі дарагога ўзору. Затым – 20-адсоткавае павелічэнне падатку. Цяпер урад распрацоўвае новае патрабаванне, якое некаторыя ўдзельнікі рынку ўспрымаюць пакуль як кур’ёзную чутку.

ГАНДЛЯРЫ ЦЭНТРАЛЬНАГА РЫНКУ, ГОМЕЛЬ:
“Не пройдзе, бо знойдуцца людзі, якія растлумачаць беларускім урадоўцам, што гэтая ідэя – дурная”.

Ідэя належыць універсальнаму віцэ-прэм’еру Пятру Пракаповічу. Сэнс яе – на кожны від імпартнага тавару, прадаванага на рынку ці ў гандлёвым цэнтры, прадавец мусіць будзе прапанаваць пакупніку яго аналаг у беларускім выкананні. Індывідуальныя прадпрымальнікі адрэагавалі чакана.

ГАНДЛЯРЫ ЦЭНТРАЛЬНАГА РЫНКУ, ГОМЕЛЬ:
“Беларускі тавар мы цудоўна ведаем. Калі гэтая мадэль можа быць і пяць гадоў, і дзесяць – яны працуюць з імі. А мадэлі мусяць няспынна абнаўляцца”.
“Мы будзем гандляваць – калі дадуць прыгожы беларускі тавар, але ў нас яго няма, на сённяшні дзень”.

Праўда, пры ўсіх сваіх недахопах, вопратка і абутак айчыннай вытворчасці дагэтуль складаюць больш як палову продажаў на ўнутраным рынку. Але ж доля гэтая штогод змяншаецца.

НАВЕДНІКІ ГОМЕЛЬСКАГА РЫНКУ:
“Калі шчыра, то выбар нашых тавараў – вельмі малы. Даводзіцца на рынак хадзіць і выбіраць”.
“Вытворцы Расея, Турцыя – лепшыя за беларускае”.

А сёлета яшчэ і істотна таннейшыя – з-за леташняй дэвальвацыі расейскага рубля і турэцкай ліры. Дзякуючы гэтаму ІП, якія збольшага гандлююць імпартнаю прадукцыяй, павялічылі сваю долю ў раздробным гандлі краіны больш як на 2 % – амаль да траціны.

Цяпер урад хоча, каб камерсанты гэтымі прыбыткамі падзяліліся.

АЛЯКСЕЙ ХАРКЕВІЧ, ЭКАНАМІСТ:
“Фактычна, нашыя індывідуальныя прадпрымальнікі праспансаруюць нашыя прамысловыя прадпрыемствы. То бок, яны выратуюць іх у кароткатэрміновай перспектыве, набыўшы тую прадукцыю, якая ляжыць на складах”.

Праўда, канстатуюць эканамісты, дапамога ад гэтага беларускім дзяржпрадпрыемствам будзе кароткатэрміновая, а шкода для іх жа – нашмат большая. Бо менавіта прымусовы выкуп дзяржпрадукцыі і пазбаўляе яе вытворцаў матывацыі да канкурэнтаздольнасці. Для пакупнікоў імпартная прадукцыя на рынку падаражэе, бо будзе ўключаць і кошт “мёртвых” айчынных аналагаў. А планы ўраду вывесці краіну з крызісу за кошт бізнесу – павялічыўшы сёлета яго долю ў ВУП у 1,5 разу – выглядаюць усё больш прывіднымі – на фоне няспыннай змены правілаў гульні для прыватнікаў з мэтай канфіскацыі іхных прыбыткаў.

Станіслаў Івашкевіч, “Аб’ектыў

Стужка навінаў