На 1 траўня найлепшых БРСМаўцаў паслалі на будоўлю АЭС (фотарэпартаж)


Актывісты БРСМу з усёй Беларусі на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Менску далі старт працоўнаму семестру. Падчас мерапрыемства актывістам раздалі пуцёўкі ў будаўнічыя атрады.

Студэнты атрымаюць для працы летам прыблізна 45 тыс. працоўных месцаў, зазначыў на ўрачыстай імпрэзе намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык. Паводле яго, моладзь з траўня да кастрычніка будзе працаваць у будаўнічых, педагагічных, сельскагаспадарчых, сервісных, экалагічных і добраахвотных атрадах. Найлепшы са студатрадаў атрымае пераходны штандар, традыцыю перадавання якога зноў узновяць з часоў Савецкага Саюзу.

Студатрадаўцы будуць працаваць і на будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Гэтай будоўлі прысвоілі статус Усебеларускай моладзевай будоўлі. «Для працы на гэтым аб’екце ўжо набралі больш за 90 % удзельнікаў студатрадаў. Ім давялося вытрымаць конкурс, даказаць, што яны найлепшыя», – зазначыў Віктар Якжык.

МЯ, belsat.eu, паводле brsm.by

Стужка навінаў